Адны з лепшых – чачэрскія бібліятэкары

Бібліятэчныя работнікі не раз даказвалі свой прафесіяналізм і багаты творчы патэнцыял.
І зноў ёсць падстава ганарыцца іх талентам і майстэрствам. Яны занялі 2-е месца ў XXVI  абласным конкурсе на творчую індывідуальнасць у рабоце з чытачамі «Бібліятэка, неабходная грамадству». На званне пераможцаў прэтэндавала 8 бібліятэчных устаноў Гомельшчыны, сярод якіх удзельнікі з такіх гарадоў, як Светлагорск, Рэчыца, Мазыр, Жыткавічы. Таму для чачаран вельмі прэстыжна быць у ліку прызёраў. Над перамогай працаваў увесь бібліятэчны штат. У конкурснай працы былі прадстаўлены такія накірункі, як арганізацыя бібліятэчнай дзейнасці, бібліятэчнае і літаратурнае краязнаўства ў развіцці культурнай прасторы, прапаганда кнігі і чытання ў сацыяльных медыя, патрыятычнае выхаванне і іншае. На ўрачыстым узнагароджванні прысутнічала дырэктар ЦРБ Людміла Хрысціна. За прадстаўленую на конкурс калектыўную работу ў намінацыі «За падтрымку і развіццё чытання» яна прывезла Дыплом ІІ ступені, а таксама ўпэўненасць, што гэта не апошні поспех і галоўная вяршыня яшчэ наперадзе.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика