З чытачом і кнігамі Таццяна кожны дзень

За шматгадовую і добрасумленную працу загадчыца аддзела інфармацыі і абслугоўвання цэнтральнай раённай бібліятэкі Таццяна Крыжанкова адзначана Ганаровай граматай галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі.
Яе прафесійны шлях у галіну пачаўся ў ліпені 1992 года. За гэты час напрацаваны багаты прафесійны вопыт і навыкі. Таццяна Уладзіміраўна чалавек слова і справы, да службовых абавязкаў адносіцца сумленна, з высокай адказнасцю.
Шмат увагі надае прапагандзе беларускай літаратуры, патрыятычнаму, духоўнаму і эстэтычнаму выхаванню падлеткаў і моладзі, далучае школьнікаў да вывучэння гісторыі і любові да роднага краю. Спецыяліст праводзіць вялікую работу па адраджэнню нацыянальнай культуры, па збору і захаванні краязнаўчых матэрыялаў.
Адна з яе працоўных заслуг – прапаганда масавага чытання. Менавіта яна наладзіла стабільную дзейнасць перасовачнай бібліятэкі ў маланаселеных і аддаленых вёсках Чачэршчыны. Для сельскага жыхара праводзіць тэматычныя культурна-пазнавальныя мерапрыемствы, арганізуе акцыі «Рэйс асаблівага значэння», «Крок насустрач сталаму чалавеку», «Пагаворым па душы». Некалькі разоў на месяц бібліёбус дастаўляе чытачам кнігі, часопісы, перыядычныя выданні. Таццяна Уладзіміраўна ведае, каму што прапанаваць, на якую тэму пагутарыць з людзьмі, за што яе і шануюць.
Аднак паважаюць загадчыцу аддзела не толькі вяскоўцы. Таццяна Крыжанкова карыстаецца аўтарытэтам у калег і кіраўніка. Бо, калі ёй штосьці даручылі, яна абавязкова выканае загад у тэрмін і якасна. Як чалавек выхаваны і інтэлектуальны, прывыкла да дысцыпліны. Усё даводзіць да станоўчага завяршэння. Ды і па характары яна камунікабельная, добразычлівая, спагадная. З ёй лёгка працаваць і прыемна сябраваць.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика