Шляхі вызвалення і мірнай радасці

Уся Беларусь адзначае адну з галоўных дат краіны – дзень, калі наша рэспубліка стала свабоднай і незалежнай. Да гэтага свята беларусы прыйшлі крывавымі дарогамі вызвалення. Не менш цяжкай была і праца на карысць фронту, дзеля перамогі над фашызмам. Напярэдадні 3 ліпеня кіраўніцтва раёна, прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў, моладзь наведалі ветэранаў вайны з кветкамі, падарункамі і віншаваннямі.

Сёння ў раёне засталося 4 ветэрана, сярод якіх адзін непасрэдны ўдзельнік баёў, адзін інвалід і астатнія працаўнікі тылу, узнагароджаныя медалём «За доблесную працу». Пацярпелі ад наступстваў Другой сусветнай 10 чалавек. Шчырыя пажаданні міру і здароўя ўскалыхнулі сэрцы і пачуцці тых, хто прайшоў праз вайну. А песні ад валанцёраў – ветэранскага калектыву мастацкай самадзейнасці «Натхненне» да слёз узрадавалі Марыю Лагойкіну, якая адзначыла гэтымі днямі сваё 94- годдзе.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика