Моцная палова чачэрскай «Вербіцы»

У складзе калектыву «Вербіца», які створаны зусім нядаўна, 7 чалавек. Гэта людзі бясконца ўлюблёныя ў песню. Асаблівую афарбоўку і каларыт гурту надаюць мужчынскія галасы. У «Вербіцы» іх двое.

Васіль Мельнікаў родам з Палесся, там жа пераняў ад бацькоў прыхільнасць да спеўнага мастацтва. У школе Васіль быў актыўным, спрабаваў маляваць, пісаў вершы. Ні адна тэатралізаваная пастаноўка без яго не абыходзіліся. Участковы інспектар міліцыі РАУС не раз прымаў удзел у творчых конкурсах, абараняючы на абласных і раённых спаборніцтвах гонар калектыву. На адным з такіх канцэртаў хлопца заўважылі і прапанавалі выступаць у вакальным гурце «Чачэрцы». У яго складзе Васіль упершыню выйшаў на публіку на свята Івана Купалы.

Прыватнаы прадпрымальнік і рамеснік Сяргей Шарэнда шмат удзельнічаў у школьных вечарынах, быў у складзе вучнёўскай каманды клуба вясёлых і знаходлівых. Дома спяваў караоке для бацькоў, а калі ажаніўся – закалыхваў дачушку Еўдакію мілагучнай калыханкай. Седзячы вечарамі каля маленькай Дуняшы, Сяргей вырашыў узяць урокі вакалу ў рэпетытара Ірыны Гурынковай. «Я ёй праспяваў, як мог, – усміхаецца Сяргей. – А пасля невялікай шліфоўкі голасу я ўжо смела іду да мікрафона. Мой дэбюд адбыўся на святкаванні Дня сельскай гаспадаркі ў Вазнясенскім».

Вельмі важна, прызнаецца Сяргей, што ў калектыве з паразуменнем аднесліся да яго не зусім прафесійнага выканання, авансам нахвальвалі і падтрымалі ў жаданні набрацца вопыту вакаліста. Гэта падштурхнула, напоўніла ўпэўненасцю ў магчымасцях. Сяргей ўпэўнены, што яго зорны час у калектыве «Вербіца» яшчэ наперадзе.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика