РАДЫ ПАПОЎНІЛІСЯ

Шырока і святочна было адзначана ў раёне адно з самых важных дзяржаўных свят нашай краіны ­ – Дзень Канстытуцыі. Асабліва ўрачыста прайшлі школьныя лінейкі, на якіх дзевяці юнакам і дзяўчатам прадстаўнікі раённай вертыкалі ўручылі самы важны дакумент у іх жыцці – пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь.
У ліку шчасліўчыкаў у той дзень былі і вучні Камуна-Ленінскай школы, якія дасягнулі ўзросту 14 гадоў. Двум хлопчыкам і чатыром дзяўчынкам паціснуў руку старшыня раённага Савета дэпутатаў Сяргей Малюкоў, уручыў кнігі-падарункі “Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь” ад імя Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі і выказаў надзею, што маладыя людзі стануць вартымі гэтага звання і годнымі людзьмі сваёй радзімы, сваёй дзяржавы. Для гэтых школьнікаў значным стала і тое, што яны былі прыняты ў рады ГА “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”. Членскія білеты і значкі маладзёжнай арганізацыі ім былі таксама ўручаны ва ўрачыстай абстаноўцы. Усяго ж папоўнілі рады БРСМ 49 падлеткаў Чачэршчыны, выдадзена 68 членскія білеты, у тым ліку раней уступіўшым.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика