ПОДЗВІГУ ЖЫЦЬ

На тэрыторыі раёна размяшчаецца 41 помнік загінуўшым. У брацкіх магілах і асобных воінскіх пахаваннях ляжаць тыя, каму давялося стаць пад фашысцкія кулі, абаронцы Радзімы і мірныя жыхары, забітыя жорсткай рукой ворага.
У мінулым годзе ў спіс на дзяржаўны ўлік былі пастаўлены яшчэ тры помнікі, і работа па ўвекавечанню памяці ахвяр вайны працягваецца. Напамінам пра смерць і крывавыя дні 1941-1945-х гадоў служыць помнік на брацкай магіле ў в. Покаць. Тут прайшлі свой апошні жыццёвы рубеж сем савецкіх салдат і партызан. У гэтым годзе, па словах дырэктара гісторыка-этнаграфічнага музею Алены Новікавай, на добраўпарадкаванне свяшчэннага месца з абласнога бюджэту выдзелена 30 мільёнаў рублёў. Грошы паступяць у другім квартале, і да Дня Перамогі, магчыма, кветкі і сваю жалобу па забітым людзі прынясуць ужо да адрамантаванага помніка.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика