Дырэктара Чачэрскага гісторыка-этнаграфічнага музея Алену Кавалёву ўзнагародзілі граматай

Ганаровай граматай за актыўны ўдзел у рабоце па ўвекавечванні памяці загінуўшых абаронцаў Айчыны і мірных ахвяр узнагароджана дырэктар гісторыка-этнаграфічнага музея Алена Кавалёва.

У 2012 годзе на Алену Уладзіміраўну былі ўскладзены абавязкі па захаванні памяці загінуўшых падчас вайны. Спецыяліст адшукала раней невядомыя звесткі пра воінаў, якія памерлі ў шпіталаях, баях і пахаваны на тэрыторыі раёна.

Такім чынам толькі за мінулы год вярнулі з небыцця прозвішчы больш за 80 чалавек. 3 447 салдат і партызан, якія знайшлі апошні прытулак на Замкавай гары, дакладна вядомы імёны 445 чалавек. Работу Алены Кавалёвай высока ацаніла Упраўленне па ўвекавечванні памяці абаронцаў Радзімы і ахвяр войнаў Узброеных Сіл.

В.БАГДАНОВІЧ

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика