ВУЛІЦА ШКОЛЬНАЯ СТАЛА ДАЎЖЭЙ

У гэтым годзе на Чачэршчыне статус аграгарадка набудзе пасёлак Вазнясенскі.
Якая сям’я не марыць пра ўласнае жыллё? Нават людзі адважаюцца на пераезд з іншых вёсак і раёнаў. Чатыры сям’і зараз працуюць у камунальным сельскагаспадарчым прадпрыемстве “Вазнясенск” і чакаюць завяршэння будаўніцтва. А ўзводзіцца тут 12 аднакватэрных дамоў. Новыя пабудовы дабавіліся да тых, што раней выраслі па вуліцы Школьная, і зараз тут з’явіўся дом з апошнім нумарам № 34. абжываюць новыя сцены ў большасці сваёй жывёлаводы, а таксама механізатары і спецыялісты мясцовага прадпрыемства. Ацяпленне ў дамах газавае, ёсць вада і воданагравальная калонка, іншыя зручнасці. Усе навасёлы маюць магчымасць трымаць жывёлу — на кожным падворку пабудаваны хлявы.
Сёння у населеным пункце пражывае 435 чалавек, большая частка з якіх у працаздольным узросце. Заўтрашняе аграгарадка — спецыялісты, якія могуць атрымацца з вясковых хлопчыкаў і дзяўчынак. А іх тут 110!
Святлана ГЕРАШЧАНКА.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика