РАЎНАДУШНЫХ БЫЦЬ НЕ ПАВІННА

Па-свойму разумеюць барацьбу з п”янствам любіцелі алкагольнага дурману – яны яго вынішчаюць, ужываючы ўнутр арганізма. Няправільнае разуменне такога падыходу да праблемы і стварае гэтую праблему, бо большасць усіх правапарушэнняў і злачынстваў адбываюцца на глебе алкаголя. Таму дакладна растлумачыць усю небяспечнасць злоўжывання спіртным і прадухіліць магчымыя злачынствы – абавязак зацікаўленых службаў. У сувязі з гэтым у раёне ў мінулы чацвер адбыўся дзень прафілактыкі правапарушэнняў. Спачатку прадстаўнікі міліцыі, суда, пракуратуры, камісіі па справах непаўналетніх, пры ўдзеле ўрача-нарколага наведалі працоўны калектыў філіяла “Прыазёрны”, а затым нанеслі візіт у ААТ “Агратэхсервіс”. Аўдыторыі прапанавалася паслухаць інфармацыю аб стане правапарушэнняў у вобласці і ў раёне адпаведна паказчыкаў мінулага года, закраналіся пытанні траўматызму на вытворчасці, ахова непаўналетніх дзяцей, што знаходзяцца ў сацыяльна-небяспечным становішчы, дрэннае ўздзеянне алкаголя на арганізм чалавека і інш. Быў таксама паказаны відэафільм на вышэйакрэсленую тэматыку. З негатыўнымі праявамі ў грамадстве трэба змагацца разам, раўнадушных тут быць не павінна – такі стаў дэвіз гэтага мерапрыемства.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика