ПЛАСТЫКА І ГРАЦЫЯ

Вядома, што ў танцы фарміруецца фігура чалавека, цела набывае грацыю і тонкую талію. А яшчэ – добрая харэаграфія даруе і добры настрой. Кампазіцыі ў выкананні гурткоўцаў танцавальнага калектыву “Чэрлідынг” раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі прымушаюць глядзець на пластычнасць юных дараванняў не адрываючы позірку. Прыгожыя рухі, дакладныя па, рытміка і знешняя абаяльнасць – усё гэта здабываецца не адразу, а як вынік напружаных урокаў і рэпетыцый тройчы на тыдзень.
Навучыць дзяўчынак правільна выгінаць спіну, цягнуць насок, трымаць падбародак, слухаць мелодыю і трапляць у такт гукаў – галоўная задача кіраўніка “чэрлідзіршаў” Святланы Трушковай. І калі ўлічыць, што гэта група створана ўсяго нейкіх паўгода назад і ўжо так выдатна паказала сябе ў падтанцоўках на спартыўных мерапрыемствах, то здольнасці юнах танцаўшчыц можна назваць высокімі. Аднак у Святланы Васільеўны гэта не адзіны гурток. Далучыцца да танцавальнага майстэрства да яе ідуць дзяўчаты калектыву “Вясёлая рытміка” (з 1 па 5 класы) і платнага гуртка “Інь-Янь”, якім за 20. У дадатак яна знаходзіць час, каб перадаць навыкі харэаграфіі выхаванцам дзіцячага садка №2. Адкуль такія добрыя прафесійныя магчымасці ў Святланы? Проста яна майстар сваёй справы. Закончыла Гомельскі дзяржаўны педагагічны каледж імя Л.С.Выготскага па спецыяльнасці “Дашкольнае выхаванне з харэаграфічным ухілам”, а зараз з’яўляецца студэнткай Мозырскага дзяржпедуніверсітэта імя І.П.Шамякіна. Пажадаем Святлане Васільеўне і яе выхаванцам цікавых танцавальных пастановак і агульнага прызнання гледачоў.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика