ШАХМАТНАЕ ПОЛЕ ЗАРУНЕЛА

Год назад пры раённым цэнтры творчасці дзяцей і моладзі быў створаны шахматны клуб “Белая ладья” (кіраўнік Наталля Зорына). Нядаўна рабяты прынялі ўдзел у спартыўным турніры па дадзенаму віду настольнай гульні. Шэсць нашых хлопчыкаў змагаліся за лідарства ў г. Жлобіне. Гэта была першая сустрэча юных шахматыстаў на міжраённым узроўні. Вучань 5 класа гімназіі Павел Болсун у прыватным заліку заваяваў адну перамогу. Каманда ж вярнулася дадому з Дыпломам ІІ ступені. Для пачынаючых “карпавых” гэта адчувальны штуршок да ўзмоцненых трэніровак. Вядома, што шахматы дапамагаюць развіваць мозг, шліфуюць кемлівасць і трэніруюць памяць. Таму ў клубе чакаюць папаўнення – хлопчыкаў і дзяўчынак тут прымуць з адкрытай душой. Лепш рызыкнуць пацягацца з сапернікам на шахматным полі, чым праседжваць гадзінамі каля манітора камп’ютара.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика