СПРЫТНЫЯ, ХУТКІЯ, МАЛАДЫЯ

Накал пачуццяў і шквал эмоцый выліліся ў паветра спартыўнай залы Бабіцкай школы падчас правядзення там раённага спаборніцтва “Вясёлыя старты”. Мінулая гульня даказала – раўнадушных у гэты вечар там не было. Як ігракі, так і балельшчыкі вельмі хваляваліся і з нецярпеннем чакалі завяршэння гэтага гарачага паўфіналу. І каб назваць пераможцаў, якія потым прымуць удзел у заключным этапе спартакіяды, дзвюм камандам давялося двойчы дадаткова спаборнічаць паміж сабой і даказаць сваю перавагу ў сіле, прадэманстраваць спартыўны дух і фізічную закалку. А за званне самых спрытных і хуткіх змагаліся каманды “Сакрэт” Отарскай і “Хваля” Роўкавіцкай школ, а таксама “Экстрым” Нісімкавіцкага сельсавета, заняўшыя 1, 2 і 3 месца адпаведна. На працягу ўсёй гульні націск спартыўнага азарту не зніжаўся, а з кожным наступным конкурсам эмацыянальная напруга ўзрастала.
Члены журы і ўсе прысутныя адзначылі добрую падрыхтоўку свята, цікавае музычна-песеннае суправаджэнне, пазітыўны настрой энергічных вядучых. Але самы адказны момант наперадзе, калі да фінішу прыйдуць і заваююць першынства самыя вынослівыя, упартыя і дружныя.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика