З ЛЮБОЎЮ ДА ЗЯМЛІ

Радзіма, дзе ты нарадзіўся або проста жывеш, з”яўляецца родным домам, прытулкам для шчаслівага існавання і рэалізацыі сваіх творчых і фізічных магчымасцей. Зрабіць мілы сэрцу край прывабным і прыгожым – абавязак кожнага грамадзяніна нашай краіны. Для жыхароў Палескага сельскага Савета іх малой радзімай сталі такія звыклыя воку і непаўторна дарагія краявіды сціплых драўляных вёсачак. У Год роднай зямлі клопат пра захаванне чысціні на гэтых тэрыторыях кладзецца не толькі на плечы саміх вяскоўцаў, але і на сташыню сельвыканкама А.Ф.Мельнікава. З мясцовага бюджэту на добраўпарадкаванне населеных пунктаў і могілак было выдзелена 10 мільёнаў рублёў. Фінансавая падтрымка дзяржавы дапамагла выканаць шэраг санітарна-будаўнічых работ. Так, былі добраўпарадкаваны могілкі в.Барсукі, маецца ў наяўнасці неабходны матэрыял на рамонтныя работы месцаў пахавання ў Палессі і н.п.Новая Вёска. Таксама быў наведзены парадак у паркавай зоне і на пустэчах цэнтральнай сядзібы, ліквідавана 10 аварыйных дрэў як у самім Палессі, так і ў в. Барсукі.
Вялікая работа праводзіцца ў Залескім сельскім Савеце. Старшыня мясцовай улады Н.У.Шаўцова актыўна займаецца працэсам ліквідацыі стыхійных сметнікаў, рамонтам вясковых могілак, ачысткай прыдамавых тэрыторый ад бруду і ўсяго лішняга, вынішчаецца кустарнікавая расліннасць, ідуць пад знос старыя пабудовы – іх па Савету зраўняна з зямлёй у колькасці 21, і аварыйныя дрэвы – толькі на залескіх могілках было спілавана больш за 50 сухіх бяроз і таполяў. На мінулым тыдні пачалася ўстаноўка агароджы па вул.Палявая ў вёсцы Покаць. Вядзецца шырокая прапаганда захавання чысціні і санітарнага парадку сярод насельніцтва.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика