творчая акцыя

У раёне пачалася творчая акцыя, прымеркаваная да 65-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Эстафета народнага смутку і памяці стартавала на мінулым тыдні у в. Глубочыца. На вясковых могілках прайшоў своеасаблівы мітынг у гонар памяці жывых і загінуўшых воінаў-вызваліцеляў, ахвяр Другой Сусветнай вайны. Аб ходзе яе правядзення далажыў главе раёна ў панядзелак на апаратнай нарадзе намеснік старшыні райвыканкама П.В.Несцяровіч. Іван Іванавіч прапанаваў актывізаваць на Чачэршчыне культурна-масавую работу, неабходна адкрываць пры клубах і ў іншых установах сацыяльна-культурнай накіраванасці більярдныя, даць людзям магчымасць збірацца ў вольны час разам і пагуляць у шашкі або шахматы, прыцягваць насельніцтва да ўдзелу ў мастацкай самадзейнасці і затым праводзіць абменныя канцэрты.
Як было адзначана, зборам другаснай сыравіны – макулатуры і металалома – не зусім актыўна займаюцца школьнікі. Даведзеныя ў пачатку навучальнага года планы не выконваюцца, а, між іншым, за кошт выручаных грошай можна было б правесці рамонт класаў, арганізаваць экскурсіі актывістаў школ у цырк, музеі і інш. Рэкамендавана заняцца гэтым пытаннем больш актыўна. Таксама старшыня райвыканкама выказаў параду адносна забеспячэння напаўняльнасці залаў кінаканцэртнага цэнтра з мэтай максімальнага прыцягнення гэтай установай фінансавых сродкаў.
Скразной лініяй на Чачэршчыне ідзе пытанне ліквідацыі трухлявых пабудоў і аварыйных дрэў. На працягу гэтага тыдня рэкамендавана скласці неабходныя мерапрыемствы і энергічней праводзіць работу ў дадзеным накірунку. Тут жа адбыўся агляд правядзення палявых работ і становішча ў галіне жывёлаводства.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика