ПРЫГАЖОСЦЬ СТВАРАЕ ЦУДЫ

Чачэршчына ў чаканні святкавання 850-годдзя горада. Якім ён будзе, гэты дзень? Пытанне, інтрыгуючае для многіх. У шэрагу юбілейных мерапрыемстваў запланавана правядзенне конкурса прыгажосці “Міс Чачэрска-2009”, які аб’явілі аддзел па справах моладзі Чачэрскага райвыканкама і РК БРСМ. Самыя прыгожыя, абаяльныя і прывабныя чачаранкі прымуць удзел у фінале, які адбудзецца таксама ў верасні. Мэтай конкурсу з’яўляецца павышэнне актыўнасці моладзі Чачэрска, прапаганда прыгажосці і здаровага ладу жыцця. Зараз існуе адно агульнае пытанне: хто яна, дзяўчына, якая будзе ўдастоена ганаровага звання?
Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца самыя маленькія прыгажуні раёна ва ўзросце ад 5 да 8 гадоў, юныя канкурсанткі ад 13 да 16-ці і цудоўная палова чалавецтва ва ўзросце ад 18 да 25 гадоў.
Галоўнае, на што будзе звернута ўвага ў першую чаргу, гэта тое, каб удзельніца конкурсу была не толькі абаяльнай, але разумнай, вынаходлівай, умела трымацца на сцэне, мела пачуццё гумару і ганарылася сваім горадам.
Падрабязна аб раённым конкурсе прыгажосці “Міс Чачэрска-2009” можна даведацца, патэлефанаваўшы ў РК БРСМ (тэл. 3-25-49).
Паважаныя бацькі, прыводзьце сваіх маленькіх дачок. Дзяўчынкі, не сядзіце дома. Прыходзьце і ўдзельнічайце. І памятайце: прыгажосць – вялікая сіла, якая здольна тварыць цуды!
Т.Пятрова.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика