ГАСЦІНЦЫ ДЗЕДА МАРОЗА

Аднак больш за ўсіх, магчыма, чакалі Новага года выхаванцы Отарскага дзіцячага прытулку, якія выглядвалі ў вокны – ці не відаць ля парога гасцей. І не памыліліся. Да сацыяльных сірот з рознымі падарункамі і цёплымі пажаданнямі прыязджалі прадстаўнікі шматлікіх арганізацый і прадпрыемстваў раёна. Першымі наведаліся да іх дэлегацыі раённага аддзела ўнутраных спраў, дэпартамента аховы і іншыя. Пакеты з гасцінцамі ў рамках дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці” даставілі дзецям начальнік аддзела адукацыі, дэпутат райсавета дэпутатаў Святлана Мельнікава, галоўны спецыяліст аддзела Святлана Крыўко, выконваючая абавязкі загадчыка сектара па абароне правоў дзяцінства Аксана Бабкунова, намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама Аляксандр Свежынцаў, настаўнікі Залескай школы і інш. Старшыня раённага камітэта прафсаюза работнікаў аддзела адукацыі Ганна Багачова адгукнулася на заклік да ўдзелу ў акцыі “Прафсаюзы – дзецям” і прывезла ў прытулак фарфоравы посуд. Раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях выканаў просьбу рабят і купіў ім двое санак. Хто чым мог дапамагаў сацыяльным сіротам паверыць у цуд, шчаслівую казку і Дзеда Мароза.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика