Дапаможа амулет індзейцаў Аджыбве

Вы дрэнна спіце ноччу, вас адольваюць страх і трывогі? Гэта не бяда, усе турботы і хваляванні застануцца па той бок ночы, калі засцерагчыся ад дурных думак.


Кожны раз, як заходжу ў цэнтр рамёстваў, этнаграфіі і фальклору, дзіўлюся майстэрству жанчын і палёту іх фантазіі. Чаго толькі не знойдзеш на выставачных паліцах – лялькі, скарбонкі, пап’е-машэ, васковыя фігуркі, вырабы з лазы і саломы, тонкай работы арыгамі і каляровыя пано з прыроднага матэрыялу. А на гэты раз мяне ўразілі амулеты індзейцаў Аджыбве «Лавец сноў», над якімі варожыць, старанна перабіраючы спрытнымі пальцамі, майстрыца Галіна Лімантава.

Гэты абярэг, паводле павер’яў, быў дараваны людзям для абароны ад дурных сноў. Лічыцца, што дрэнныя сны запутваюцца ў павуцінні, а добрыя прасочваюцца праз адтуліну ўсярэдзіне. Яшчэ ён ахоўвае ад хвароб, няўдачы і нячыстай сілы. Выраб аздабляюць пацеркамі, бісерам, пер’ем і вешаюць над ложкам. Наколькі гэта дапамагае на самой справе, не ведаю, але цацка выглядае прыгожа і прывабна. Можна і для сябе набыць, і падараваць знаёмым.

В.БАГДАНОВІЧ.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика