Канферэнцыя вучняў і краязнаўцаў Чачэршчыны сабрала ў музеі аматараў гісторыі

Пятая раённая канферэнцыя вучняў і краязнаўцаў Чачэршчыны імя С.І.Атрошчанкі  «Жыві, чачэрская зямля!» сабрала аматараў гісторыі роднага краю.

Удзельнічалі ў канферэнцыі 16 работ. Дыпламантамі сталі: у намінацыі «Летапіс роднага краю» вучаніца Камуна-Ленінскай школы Лізавета Шамоніна, 2-е месца заняла Ілона Шацілава з сідаравіцкай установы адукацыі, а дыплом 3-й ступені атрымаў Андрэй Гулевіч з Нісімкавіч.

Натхнёна і дасканала расказалі пра сваіх знакамітых землякоў і іх уклад у скарбонку перамен і дасягеннняў Чачэршчыны Соф’я Цярэшчанка з СШ №1, вучань другой гарадской школы Дзяніс Корхаў і сідаравіцкая дзяўчынка Юлія Канцавая, заняўшыя 1-е, 2-е і 3-е месцы. Шырока і цікава раскрылі тэму культурнай спадчыны Анастасія Міхаленка з Палескай школы, матнявіцкая вучаніца Юлія Саханава і краязнаўца з СШ №1 Ксенія Самусева. Добра ведаюць ваенную гісторыю раёна Ксенія Макарэвіч з гімназіі і Аліна Гарошка з Сідаравіч. Трэцяе месца ў гэтай намінацыі не прысуджалася.

Прызёры ўзнагароджаны дыпломамі, астатнія  былі адзначаны за старанні.

Валянціна ПРАНКЕВІЧ
Фота гісторыка-этнаграфічнага музея

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика