Поспехі сельгаспрадпрыемстваў Чачэршчыны ад «Дажынак» до «Дажынак». Частка 2

Для роўкавіцкіх працаўнікоў жніво гэтага года склалася асабліва складаным, таму на дапамогу пяці камбайнам прыбылі чатыры экіпажы з «Цяплічнага» і «Урыцкага» Гомельскага раёна. Садзейнічанне калег – добра, але і самім важна не расслабляцца, вырашылі аграрыі і з пазітывам уступілі ва ўборачны сезон.

Работаць за дваіх, а то і за траіх, каб у час завяршыць жніво, была пастаўлена задача перад хлебаробамі. І яны стараліся ад цёмнага да цёмнага. У перадавіках вытворчасці камбайнер Міхаіл Патапенка, на адвозцы выдзеліўся працавітасцю вадзіцель МАЗа Сяргей Пыркоў. Больш за астатніх назапасіў кукурузы на зерне Аляксандр Патапенка, а загадчык мехмайстэрні Ігар Пацееў, які ў сезон нарыхтоўкі кармоў перасеў за руль энерганасычанай тэхнікі, паклапаціўся аб тым, каб скаціна грамадскага статка ўзімку была сытай. Усе яны вартыя падзякі за плён.

У агульны працэс уборкі збожжа падключыліся і аграрыі ААТ «Вазнясенск». Вырашчаны на палетках ураджай належыла ўбраць хутка, якасна, без страт. У работу ўключыліся ўсім калектывам.

На зерневы клін выехаў і экіпаж камбайна ў складзе Алега Ананенкі і Івана Вусатага. Старшы камбайнер – Алег Уладзіміравіч з «Агратэхсервіса» – у гэтым годзе 36-ты раз сеў за руль зернеўборачнай тэхнікі, каб дапамагчы вяскоўцам у іх высакародным клопаце.

У дуэце з Іванам Вусатым яму лёгка паддаваліся пшанічныя і жытнёвыя надзелы. Івану іванавічу не прывыкаць да шуму матораў і прыемнага шорхату зерневага вадаспаду, што роўным патокам ліецца ў кузавы грузавых машын. У гаспадарцы ён шмат гадоў, а на жніве трэці раз, таму добра разумее сваю справу і ведае, што ад згуртаванасці, настрою і асабістай адказнасці залежыць канчатковы вынік усяго цыкла сезонных работ і дабрабыт людзей.

На адвозцы зерня ў элітную кагорту тысячнікаў раёна трапіў вадзіцель сельгаспрадпрыемства Аляксандр Струкаў. Мужчына 14 гадоў за рулём тэхнікі, заўсёды там, дзе патрэбна яго падтрымка і надзейнае плячо. Значны ўклад у раённы каравай унеслі аграрыі з «Отара» Андрэй Буракоў і Дзмітрый Міхайлаў, якія падставілі плячо вазнясенскім земляробам і наблізілі дажынкі ў суседзяў.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика