Былая вучаніца Чачэрскай школы мастацтваў Марыя Акінша стала педагогам

Міжнародны дзень музыкі будзе святкавацца 1 кастрычніка. У гэты дзень калектыў дзіцячай школы мастацтваў прыме віншаванні.

У сям’і педагогаў у гэтым годзе папаўненне – выкладчыкам па класу фартэпіяна прыйшла выпускніца ўстановы адукацыі Марыя Акінша. Выкладчыкам дзяўчыны была Алена Басаргіна. Юная піяністка скончына каледж мастацтваў імя Н.Ф. Сакалоўскага і вярнулася ў школу.

Зараз вучняў у Марыі 10, і да кожнага яна ставіцца па-настаўніцку сур’ёзна, прынцыпова. Бо толькі дысцыпліна і ўпартасць дапамогуць у дасягненні мэты.

Алена Басаргіна ганарыцца сваёй былой вучаніцай і спадзяецца на яе падтрымку ў навучальным працэсе. Дарэчы, за 20 гадоў, што Алена Сяргееўна выкладае ўрокі ў ДШМ, яна выхавала дзясяткі добрых музыкантаў. Некаторыя з іх пайшлі далей у прафесію, напрыклад, Ірына Карнеенка, Паліна Вострыкава і з апошніх выпускнікоў – Марыя Акінша. На яе калегі і адміністрацыя ўскладаюць надзеі і спадзяванні. А Маша з ахвотай прымае творчыя парады і абяцае стаць сапраўдным прафесіяналам сваёй справы.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика