На форуме маладых літаратараў і аматараў мастацкай творчасці чачаране занялі прызавыя месцы

У ІІІ Форуме маладых літаратараў і аматараў мастацкай творчасці «Слова», які праходзіў паралельна з ХІV Міжнародным фестывалем «Славянскія літаратурныя дажынкі-2019», прымалі ўдзел чачэрскія таленты.

Адкрытая сцэнічная пляцоўка на беразе Сожа ў Чонках сабрала некалькі дзясяткаў чалавек, якія прыхільна адносяцца да роднай мовы, пішуць вершы і з задавальненнем чытаюць беларускую класіку. Чачэршчыну прадстаўлялі вучні Матнявіцкай, Отарскай школ і гімназіі горада, а таксама выхавальнік Меркулавіцкага яслей-садка Ірына Кандрашова. Наогул, у конкурсе прынялі ўдзел больш за 250 чалавек.

Прыемна, што не першы раз адзначаны талент і багатае мастацкае ўяўленне Ірыны Кандрашовай. На гэты раз мясцовая паэтка заваявала 2-е месца і атрымала высокую адзнаку сваёй творчасці ад нашага земляка Міхаіла Болсуна.

Калі вучаніца 9 класа Алеся Жураўлёва з Матнявіцкай школы пачала чытаць урывак з рамана Уладзіміра Гаўрыловіча «Цяпло маладзіка», аўдыторыя замерла. Цішыня над Сожам стаяла ад першага да апошняга яе слова. Мімікай, жэстамі і голасам Алеся паланіла слухачоў і судзейскую калегію. Журы прысудзіла дзяўчыне гран-пры конкурса чытальнікаў «Захаваем свет разам».

Таксама гімназістка Ксенія Макарэвіч стала першай у прозе, а отарскі хлапчук Андрэй Гоцманаў прывёз дадому дыплом фіналіста.

В.БАГДАНОВІЧ

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика