У Чачэрскай бібліятэцы гаварылі пра пісьменства і друк

Тэматычныя выставы-экскурсы ў свет кнігі, дні адчыненых дзвярэй, забаўляльна-пазнавальныя марафоны ў цэнтральнай раённай бібліятэцы расказалі школьнікам пра развіццё моўнай культуры, пісьменства і друку.

Падарожжа па старонках мінулага было праведзена для вучняў школы №2. Выступіў айцец Васіль, пачытала свае вершы Валянціна Пранкевіч, а дакрануцца да духоўна-каштоўнай даўніны можна было на прадстаўленай работнікамі музея экспазіцыі рарытэтных друкаваных выданняў.

Таксама жадаючыя выводзілі на аркушах літары гусіным пяром – працэс, добра вядомы нашым продкам.

В.БАГДАНОВІЧ

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика