БЫЦЬ ГАТОВЫМІ!

У раёне адбыўся агляд сельскагаспадарчай тэхнікі адносна пастаноўкі яе на доўгатэрміновае захаванне. Аб выніках праведзенага дае каментарый галоўны спецыяліст упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Віктар БРАТАЧКІН:
– Пасля першага аб’езду адразу стала відаць, хто сур’ёзна аднёсся да гэтай работы, а хто толькі марудзіў час. Камісія з ліку спецыялістаў сельгасупраўлення наведала ўсе машынна-трактарныя паркі, вывучаліся пытанні правільнага захавання тэхнікі, падрыхтоўкі мехмайстэрань да зімовага перыяду, санітарнага стану вытворчых, бытавых памяшканняў і парадку на прылягаючых тэрыторыях, належных тэхнічных умоў і камплектацыі аўтазаправачных станцый. Пад асобным кантролем – ахова працы на прадпрыемствах. Па ўсіх акрэсленых пунктах лідарамі з’яўляюцца ААТ “Отар” (аднойчы наладжанага працэсу тут прытрымліваюцца вось ужо каторы год, і таму пытанняў да кіраўніцтва гаспадаркі не ўзнікае) і ААТ “МатнявічыАгра”. Тут уся корма- і збожжаўборачная тэхніка стаіць на сваіх месцах, згодна тэхнічным патрабаванням і дзяржаўным стандартам. Вялікі аб’ём неабходнага зроблены і ў КСУП “Палессе”, там добра разумеюць важнасць задачы. Падцягваюцца ў гэтым плане таксама КСУПы “Звязда” і “Вазнясенск”. А што датычыць земляробаў КСУП “Батвінава”, то калі на МТП “Меркулавічы” яны навялі належны парадак, то на батвінаўскім МТП яшчэ ёсць над чым працаваць. Але часу мала – 1 лістапада ў раёне плануе правесці агляд тэхнікі і ўмоў яе захавання абласная камісія, тады нікому спуску не будзе. Трэба паскорыць тэмпы. І больш за ўсіх неабходна пастарацца ліквідаваць недахопы ПСУП “Роўкавічы”, дзе справы куды горш за іншых. Зіма прыспешвае, і важна быць гатовымі да халадоў на ўсе 100 працэнтаў.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика