У гэтым годзе Бабіцкі цэнтр ткацтва наведалі каля 600 турыстаў з розных краін

Бабіцкі цэнтр ткацтва не пустуе ні летам, ні ўзімку. Сюды прыязджаюць, каб далучыцца да традыцыйнай культуры і прыняць удзел у майстар-класах.

Частыя госці цэнтра школьнікі чачэрскіх і гомельскіх устаноў адукацыі. На летніх канікулах тут заўсёды шумна. У гэтым годзе цэнтр наведалі выхаванцы аздараўленчых лагероў «За бяспеку разам», турыстычна-экалагічнага «Фартуна», міжнароднага «Прамень». Былі ў захапленні і педагогі Чыгуначнага раёна Гомеля, і ветэраны працы. З цікавасцю слухалі пра методыку вырабу тканых рушнікоў і посцілак дэлегацыі з Італіі і Швейцарыі.

На базе цэнтра праходзяць мерапрыемствы для дзяцей: гульнёва-пазнавальныя і спартыўныя спаборніцтвы, велікодныя сустрэчы, кулінарна-забаўляльныя праграмы, конкурсы малюнкаў на асфальце, інфармацыйныя хвілінкі, урокі мужнасці і супрацьпажарнай бяспекі. Праводзяцца сустрэчы членаў дзіцячых гурткоў «Срэбраная скрыня», «Званочкі» і «Бабуліны пачастункі», пасяджэнні грамадскага аб’яднання для дарослых «Залаты ўзрост».

Каля 600 турыстаў ужо пераступілі парог бабіцкага цэнтра. І кожны мог сам сесці за кросны і ткацкі станок, зрабіць ляльку-абарэг, паспрабаваць свае кулінарныя здольнасці, спекці дранік, прыняць удзел у народных абрадах і звычаях.

В.БАГДАНОВІЧ

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика