Апантанасць прафесіяй чачаранкі Алены Кавалёвай

Пятнаццаць гадоў таму пасля заканчэння Магілёўскага бібліятэчнага тэхнікума Алена Кавалёва кіраўніком сідаравіцкага Дома культуры сідаравіцкім Домам культуры. А ў 2008-м ёй прапанавалі ўзначаліць калектыў музея.

У школе яна зусім не любіла ўрокі гісторыі, а тут давялося сутыкнуцца з даўніной на практыцы. І ёй спадабалася. Пачэсна быць у адказе за захаванне гісторыка-культурных каштоўнасцей. Скончыўшы гістарычны факультэт Гомельскага ўніверсітэта імя Ф.Скарыны, кіраўнік замацавалася на працоўным месцы.

Больш за ўсё ёй падабаецца пошукавая работа перыяду Вялікай Айчыннай вайны, таму паралельна з асноўнымі абавязкамі выконвае задачы спецыяліста па ўвекавечванні памяці абаронцаў Радзімы і ахвяраў войн. Дзякуючы яе настойлівасці былі вернуты з небыцця больш за 100 імёнаў загінуўшых салдат і афіцэраў.

– Мяне глыбока кранае ваенная тэма, – гаворыць Алена Уладзіміраўна. – Знаходзіць воінскія пахаванні, адшукваць прозвішчы землякоў, даведвацца пра іх лёсы і подзвігі, вяртаць умёны герояў для мяне вельмі важна. Але і ўсё, чым займаюся, прыносіць задавальненне. У музей прыходзіць шмат турыстаў, мы праводзім экскурсіі не толькі па эскпазіцыйных залах, але і прапануем маршрут па «Залатым кальцы Чачэршчыны». Для дзяцей – калейдаскоп мерапрыемстваў, тэматычных віктарын, квэст-гульняў. Арганізуем шмат выстаў! Вось і на днях чакаем калекцыянера з рэтра-машынамі ў мініяцюры, будзе больш за 200 экзэмпляраў. Ганарымся, што на базе музея створаны і працуе графскі тэатр. Спецыялісты нашай установы ўдзельнічаюць у абласных і рэспубліканскіх форумах, рыхтуюць праекты.

Многае ўдаецца, але самае цікавае яшчэ наперадзе. Нястрымны тэмперамент і апантанасць прафесіяй Алены Кавалёвай спрыяюць ёй у дасягненні мэт. А яшчэ – яна цудоўная матуля дваіх дзетак і вельмі любіць сваю сям’ю.

Валянціна ПРАНКЕВІЧ

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика