Чачэрскую бібліятэку на колах чакаюць у маланаселеных пунктах

Ужо некалькі год на Чачэршчыне працуе бібліятэка на колах, якая аб’язджае ўвесь раён. Па графіку бібліёбус адправіўся па маланаселеных пунктах, дзе кнігі і часопісы ўжо чакалі чытачы.

Вяскоўцы выходзілі на вуліцу пры першым сігнале машыны. У Залаўі абярэмкамі набірае кнігі пенсіянер Васіль Восіпаў. У сям’і Мядзведзскіх гэтай жа вёскі чытаюць усе без выключэння. Тамара Абросімава з Караблішча аддае перавагу часопісам.

Сустрэла, нібы доўгачаканага госця, загадчыцу аддзела абслугоўвання і інфармацыі раённай бібліятэкі Таццяну Крыжанкову пенсіянерка са Старых Малыніч Алена Новікава. Жанчына верыць у Бога, таму аддае перавагу духоўнай літаратуры.

І так ад вёскі да вёскі тры з паловай гадзіны.

В.БАГДАНОВИЧ

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика