У Палессі каля Дома культуры прайшло свята вёскі

Мерапрыемства праводзілі ў 15-ты раз – менавіта столькі працуе ў ДК ініцыятар святочнага гуляння Надзея Патапава. А сам аграгарадок бярэ пачатак з 1772 года. За гэты час змянілася шмат пакаленняў, у вайну загінула 178 жыхароў, таксама на вясковых могілках пахаваны воін-інтэрнацыяналіст Сяргей Гарбачоў.

Але добрага было больш: нараджаліся дзеці, у свет выходзілі таленавітыя землякі, сярод якіх пачэсны грамадзянін раёна Міхась Болсун, вучоныя Леанід і Дзмітрый Сасноўскія. На ўрачыстасці прагучалі прозвішчы старажыла – 96-гадовай  Марыі Ядранцавай
– і самага маленькага жыхара Арсенія Скварцэўскага. Дзячылі шматдзетным матулям Аксане Драздовай, Галіне Юрчанка, Надзеі Дубянок, Ірыне Лашкінай і Наталлі Пазняковай. У прыклад аднавяскоўцам – падворак Івана Хішчанкі, які прызналі лепшым па выніках конкурсу па добраўпарадкаванні.

Добрыя словы палясчанам выказала старшыня мясцовага сельвыканкама Аксана Драздова, а цудоўны канцэрт прапанавалі артысты народнага вакальнага ансамбля «Чачэрцы». Дарэчы, у складзе гурта ўраджэнец аграгарадка Васіль Мельнікаў.

Пакуль дарослыя назіралі за выступленнем калектыва, дзеці бавіліся на батуце, таксама для іх арганізавалі продаж салодкіх ласункаў.

Валянціна ПРАНКЕВІЧ

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика