Візітная картка Нісімкавіч — маляўнічы падворак Гулевічаў

Візітная картка аграгарадка Нісімкавічы – падворак Гулевічаў. У вядзерцах, каробках і гаршчочках песцяцца пад лагодным сонцам кветкі.

Кветкавае царства тут з вясны да позняй восені: цюльпаны, нарцысы, лілеі, астры, аксаміткі, півоні. Калі праходзіш міма, паляпшаецца настрой.

Таццяна Пятроўна 35 гадоў працавала клубным бібліятэкарам. Некалі ў Гулевічаў была вялікая гаспадарка. Віктар Мікалаевіч за 40 гадоў стажу не цураўся ніякой працы, разам з дзяржаўным клопатам думаў і пра сям’ю. Хутка сыны падраслі і парадавалі ўнукамі, цяпер неабходна і ім дапамагчы стаць на ногі, вывучыць двух студэнтаў ВНУ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Besucherzahler
счетчик посещений