Як талент стаў часткай прафесіі чачаранкі Кацярыны Патапенкі

Для Кацярыны Патапенкі работа ў галіне культуры і да душы, і на радасць. У школьным узросце яна пастаянна ўдзельнічала ў святочных мерапрыемствах, вясёлых сцэнках і любіла, калі ёй апладыравалі. Летам у бабулі, лёс якой таксама звязаны з культурным жыццём, збірала кампаніі сяброў і ставіла імправізаваныя канцэрты на адкрытым паветры для вяскоўцаў.

Прыйшоў час, і яе талент стаў часткай прафесіі. Працаваць на публіку маладой жанчыне не толькі лёгка, але і прыемна. Акцёрскаму майстэрству яна вучылася ў каледжы мастацтваў імя Н.Ф.Сакалоўскага. Потым арганізатара культурна-дасугавай дзейнасці накіравалі ў чачэрскі Дом культуры.

Хутка дзяўчына з Брэстчыны стварыла сям’ю і нарадзіла дваіх дзяцей. Яе можна ўбачыць на дзіцячых праграмах, тэматычных вечарынах, вядучай на мітынгах. Кацярыне Патапенка ўдала падпарадкоўваюцца вобразы жартоўных і казачных герояў: Баба-яга, Кікімара, Пэпі Доўгая Панчоха. Яна выдатна спявае, але больш за ўсе Кацярыне падабаюцца тэатральныя пастаноўкі. Яна лёгка ўжываецца ў ролю, дадае свае штрыхі і імправізуе, адчуваючы сябе на сцэне як рыба ў вадзе.

Прызнаецца, што ў прафесійным станаўленні ўдзячна матулі, якая першай заўважыла здольнасці і прыхільнасць дачкі. З ахвотай дапамагае працаваць над дыкцыяй і акцёрскім амплуа старэйшая калега Валянціна Буланава, а Аксана Муха садзейнічае ў падборы гульнёвых праграм і дае парады па іх правядзенні.

У планах загадчыцы культурна-масавага аддзела паступленне ў вышэйшую навучальную ўстанову. А пакуль што – рэпетыцыі, новыя цікавыя ролі, тэатральныя пераўвасабленні, творчы пошук і стварэнне трывалага сцэнічнага іміджа. Сцэну і работу Кацярына лічыць адметнай часткай свайго жыцця.

Валянціна ПРАНКЕВІЧ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Besucherzahler
счетчик посещений