Отарскія хлебаробы шчыруюць на збожжавых палетках

У раёне плануецца вывезці з палеткаў азімых зерневых культур з 7030 гектараў, што складае 89,5% да ўзроўня мінулага года. У сельгаспрадпрыемстве «Отар» пад жатку камбайна падпадае 1 440 га паспелага калосся, з якіх 1 300 з азімага кліну. Пры станоўчых умовах механізатары здольныя вызваліць ад ураджаю да 90 га за змену.

На ўборачную выйшлі 7 экіпажаў. Круглыя суткі на зернесушыльным комплексе ў Чырвоным Бары гудуць магутныя агрэгаты. Работы хапае кожнаму, знайшоўся занятак і для юных памагатых. На цэлы месяц наняліся на КЗС падлеткі Даніла Яфіменка і Дзмітрый Бубякін. Хлопцы першы раз на сельскагаспадарчым клопаце, адчуваюць важнасць вясковай працы і ўпэўнены ў сваіх сілах. Пералапачваюць удваіх горы насеннага фонду, якога ў гаспадарцы назапашана ўжо больш за 30 тон. Зарабіць грошы пажадалі самі.

На сушцы азімых каторы сезон Мікалай Шаўцоў. У гаспадарцы ён 8 гадоў, і кожную ўборачную старанныя рукі сяльгасніка запатрабаваныя на КЗС. Палявод ачышчае збожжа, вее, сушыць. Мікалай Міхайлавіч спраўляецца і на пагрузачных работах – за змену праз шнэк яго тэхнікі пры сонечным надвор’і праходзяць дзясяткі тон новага ўраджаю. Зараз да неабходных стандартаў і кандыцыі даводзіцца насенны матэрыял.

Снуе па збожжатоку грузавая машына ГАЗ-53. Вадзіцель Васіль Шамонін цэлы дзень каля ЗСК-15, дастаўляе сухое зерне ў засекі. Яго газон задзейнічаны на ўсіх відах перавозкі. Марудзіць няма калі, трэба паспець своечасова схаваць у запаснікі ўсё, што трапіла пад жатку камбайна.

В.БАГДАНОВІЧ
На фота Васіль Шамонін і Мікалай Шаўцоў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Besucherzahler
счетчик посещений