Сакрэты ткацтва і стварэння сувеніраў даведаліся чачаране ў Буда-Кашалёва

Дэлегацыя работнікаў культуры Чачэршчыны наведалася да калег  у Буда-Кашалёва, дзе прайшоў міжраённы семінар-практыкум і абмен вопытам па арганізацыі культурных мерапрыемстваў.

Чачаране расказалі і пра свае формы і метады далучэння дзяцей і падлеткаў да аматарскіх аб’яднанняў. Але больш глядзелі і слухалі. Пазнаёміліся з напрацоўкамі калектыва Рагінскага цэнтра народнай творчасці, назіралі за работай ткацкіх станкоў у Гусевіцы.

Чачаране былі прыемна ўражаны і крыху пазайздросцілі таму, як будакашалёўцы самі ш’юць касцюмы для артыстаў, як вырабляюць сувеніры. Наперадзе абмен вопытам з калегамі з Веткі.

В.БАГДАНОВІЧ
Фота з сацыяльнай сеткі «УКантакце».

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика