З НАЙМЕНШЫМІ ЗАТРАТАМІ НА АГУЛЬНУЮ КАРЫСЦЬ

Усё больш актыўна ў раёне вядуцца работы па добраўпарадкаванню прылягаючых прыдамавых і вытворчых тэрыторый. Набываюць прывабны выгляд і месцы пахавання памерлых. Для навядзення санітарыі і парадку на могілках і населеных пунктаў Чачэрскага сельсавета з раённага бюджэту выдзелена на 2009 год 10 мільёнаў рублёў. Але, як тлумачыць старшыня сельвыканкама Т.С.Новак, грашовых сродкаў недастаткова.
— Для добраўпарадкавання могілак у адной вёсцы неабходна закупіць матэрыялаў прыкладна на суму 4,5 мільёна рублёў. І яшчэ прыблізна 2,5 мільёна заплаціць рабочым. Наймаць падрадчыкаў вельмі дорага, але ёсць шанец значна скараціць затраты. Такое магчыма пры ўмове, калі грамадзяне самі выйдуць на рамонтныя работы і ўласнымі сіламі адрамантуюць агароджу, займуцца афарбоўкай прасла і інш. Разам з тым не ўсе жыхары правільна разумеюць і пагаджаюцца з гэтым, матывуючы адмову паўдзельнічаць у дабрачыннай акцыі простымі адгаворкамі: “Сельскаму Савету трэба – хай Савет і рамантуе”. Але гэта патрэбна, у першую чаргу, тым, чые родзічы пахаваны на могілках. Палічыце самі, колькі мы з”эканомім грошай: на выдзеленыя 10 мільёнаў можна добраўпарадкаваць не двое, а трое могілак, калі ўлічыць, што людзі ўсе грамадой возьмуцца за сякеры і малаток. Такімі сіламі, напрыклад, былі адрамантаваны могілкі ў в.Чырвоны Бор. У мінулым годзе жыхары вёскі самі ўстанавілі набыты сельсаветам штакетнік, пафарбавалі яго, а ў гэтым — актыўна папрацавалі на ўборцы смецця. Хочацца заклікаць астатніх, каб яны праявілі грамадзянскую адказнасць і паразуменне.
Вельмі шкада, калі ў перыяд сусветнага эканамічнага крызісу, у такі цяжкі для беларусаў час раённыя ўлады імкнуцца знайсці сродкі для правядзення неабходных мер па добраўпарадкаванню, а самі людзі не спяшаюцца адгукнуцца на просьбу аб дапамозе. Спадзяюся, што словы Т.С.Новак дойдуць да сэрца кожнага, і агульнымі намаганнямі мы зробім усё неабходнае з нейменшымі затратамі.
Валянціна ПРАНКЕВІЧ.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика