Чачаране Аляксандр і Уладзімір Фяськовы ўжо жмат год працуюць вадзіцелямі хуткай дапамогі

У сям’і Аляксандра Фяськова прафесію вадзіцеля абраў не толькі ён. Шмат гадоў за рулём яго сын Уладзімір. Што датычыцца старэйшага Фяськова, то навыкамі ваджэння авалодаў яшчэ ў 1975-м, калі па накіраванню Добраахвотнага таварыства садзейнічання арміі, авіяцыі і флоту вучыўся ў Гомелі.

Потым падмацоўваў веды на тэрміновай службе ў інжынерных войсках, абслугоўваючы на ГАЗ-66 ракетныя часткі. На гражданцы ужо 31 год працуе вадзіцелем аддзялення хуткай дапамогі цэнтральнай раённай бальніцы.

Спачатку, кажа мужчына, было цяжка глядзець на чужы боль. Думаў звольніцца, але з цягам часу звыкся. У дарозе ўсялякае бывае, даводзілася і роды прымаць, і сэрца заводзіць, і псіхічна хворых супакойваць. Не самому, канешне. Тым не менш работа па душы, бо патрэбная людзям.

Часта ад таго, хто за рулём, залежыць жыццё чалавека. Аляксандр Аляксеевіч разумее гэта і выконвае абавязкі сумленна. Хутчэй за яго на «хуткай» няма нікога. Але ён асцярожны на трасе.

За бацькам прыйшоў у галіну аховы здароўя і Уладзімір. Дысцыпліна і разуменне важнасці справы садзейнічаюць наладжванню станоўчых адносін з калегамі і кіраўніцтвам бальніцы. Уладзімір бездакорна выконвае тое, чаго патрабуе прафесія. У яго яшчэ шмат трывожных выклікаў, напружаных будняў і экстраных хворых.

Валянціна ПРАНКЕВІЧ

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика