«спачатку было слова…»

Мерапрыемства, прысвечанае Дню беларускага пісьменства, што прайшло ў раённай бібліятэцы, мела гордую назву «У спадчыну – добрае, роднае слова». Прыняць у ім удзел былі запрошаны вучні гімназіі г.Чачэрска. Ім прапанавалі цікавую і карысную праграму. Аб каштоўнасцях хрысціянства расказаў настаяцель храма Праабражэння Гасподня айцец Георгій. Таксама ён падараваў падлеткам па нумару праваслаўнага часопіса “Стрэчанне”.
У ходзе гэтай сустрэчы рабяты змаглі не толькі даведацца пра паходжанне свята, але і ўбачыць тэатралізаваную пастаноўку па п’есе Янкі Купалы «Раскіданае гняздо», пачуць мілагучныя пералівы скрыпкі Р.Рыбянчанка, а таксама ўбачыць відэафільмы пра жыццё і творчасць Якуба Коласа і Янкі Купалы. Кожны з вучняў гімназіі атрымаў для сябе шмат карыснага, папоўніў багаж ведаў і запомніць гэтае мерапрыемства, прасякнутае любоўю да роднага слова.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика