У Валосавічах правялі абрад пахавання стралы
Па традыцыі, на Ушэсце а 12-й гадзіне з песнямі і карагодамі стралу вядуць па вёсцы і на жытнёвыя палеткі. Там моляцца, выконваюць магічныя рытуалы, качаюцца па маладой ніўцы, потым скачуць праз вогнішча.
Усё для таго, каб у целе не было болю, у хаце – нястачы, у полі быў цяжкі колас, над вёскай – чыстае неба і пяшчотнае сонейка. З таго часу, калі ў Валосавічах адрадзілася гэта сакральная дзея, вёску мінаюць пажары, абыходзіць хаты і жывёлу маланка.





