Фонд Чачэрскага музея папоўніўся новымі экспанатамі

Вучоныя Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі прывезлі на Чачэршчыну архіўныя дакументы, копію-бюст чалавека, які жыў у ХІІ-ХІІІ стагоддзях, і навуковую літаратуру.

У чэрвені мінулага года старшыня Прэзідыума НАН Уладзімір Гусакоў правёў археалагічнае даследаванне курганнага могільніка каля Бацвінава. Быў поўнасцю вывучаны культурны пласт, таксама археолагі знайшлі пахаванне ХІІ-ХІІІ стагоддзяў. Антраполагі аднавілі аблічча памерлага і прыйшлі да высновы, што гэта мужчына старэйшы за 45 гадоў. Скульптар зрабіў дакладную копію-бюст.

Таксама вучоныя знайшлі архіўныя дакументы па гісторыі горада: пісьмо святароў, баяраў і сялян Чачэрскай воласці старасту Юрыю Мікалаевічу Зяновічу ад 22 чэрвеня 1551 года і ліст караля польскага, вялікага князя Літоўскага Жыгімонта Аўгуста да старцаў, дзясятнікаў і ўсіх падуладных Чачэрскай і Прапойскай воласцей ад 26 сакавіка 1561 года.

Цяпер гэтыя дакументы, Дарчы ліст і навуковая літаратура сталі ўласнасцю гісторыка-этнаграфічнага музея, дзе днямі адбылася ўрачыстая сустрэча. Удзел у ёй прымалі намеснік старшыні райвыканкама Юлія Басаргіна, начальнік аддзела ідэалагічнай работы Вадзім Крупенькін, інтэлегенцыя, краяведы і моладзь раёна. Тут прэзентавалі Інстытут гісторыі і даследчую работы вучоных. Таксама размаўлялі пра магчымую рэканструкцыю аблічча элементаў графскага будынка, які стаяў на Замкавай гары.

Валянціна ПРАНКЕВІЧ

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика