МАЗАІКА ЛЕТА

Зусім незаўважна праляцелі цёплыя дзянькі летніх канікул для рабят гуртка “Умелыя ручкі”, які дзейнічае пры Чачэрскім раённым цэнтры творчасці дзяцей і моладзі.
Педагог дадатковага выхавання Людміла Ульчанка арганізавала для аматараў прыемнага і карыснага адпачынку шматлікія віды забаўляльна-гульнёвых мерапрыемстваў, уключаючы спартыўныя спаборніцтвы і інтэлектуальныя віктарыны, экскурсіі на рэчку, у гарадскі парк і г.д. Але самым цікавым для хлопчыкаў і дзяўчынак было паказаць сваё ўменне ў розных відах выяўленчай дзейнасці (лепка з салёнага цеста, выраб паштовак па тэхніцы Квілінга і карціннай мазаікі з абрэзкаў тканіны і скуры). Дзеці рыхтавалі вырабы з пап’е-машэ і каляровай маннай крупы, малявалі і т.п. На заняткі гурткоўцы прыходзілі з задавальненнем, бо для іх гэта быў нават не адпачынак, а нешта накшталт работы, якую яны распачыналі з захапленнем і энтузіязмам. Працавалі тры групы па ўзроставым катэгорыям: на базе СШ №2, гімназіі горада і цэнтра творчасці. Сярод рабят вызначыліся актыўнасцю і стараннем Даша Кудзінава (на фота), сёстры Аня і Каця Загорцавы, Валерыя Крыўко, Лёша Шуцікаў і інш. Дапытлівыя вочкі гарэлі святлом радасці і шчасця, сэрца перапаўняў гонар, калі нейкі з вырабаў атрымліваўся лепш за астатнія. Але галоўнае – дзеці былі разам, яшчэ мацней пасябравалі і з карысцю правялі летнія канікулы.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика