“СПАС – УСЯМУ ЧАС”

Жыхароў аграгарадка Отар арганізатары народнага гуляння “Яблычны спас”, якое праходзіла каля будынка Отарскага ЦСДК, прыемна здзівілі і парадавалі. Тут даўно не было чуваць вясёлых песень і найгрышаў. Стварыць настрой вясковаму люду прыехалі аматары мастацкай самадзейнасці з Чачэрска: этнакалектыў “Чачэрская лютня”, салісты Марыя Мамекіна, Аляксей Немянкоў і Руслан Шкалянкоў. Каб пазабавіць народ ігрой на акардыёне, пераадолеў адлегласць ад райцэнтра да аграгарадка на веласіпедзе гараджанін Аляксандр Брагін. Праявілі свае артыстычныя здольнасці Алена Гарбачова і юныя таленты – у канцэртнай праграме прымалі ўдзел гурткоўцы Отарскага ЦСДК Ангеліна Новікава, Ганна Рослікава і Даша Суворава. Але больш за ўсіх давялося завіхацца ў гэты дзень Гаспадыні мерапрыемства, якой стала на некалькі гадзін Таццяна Сідарэнка. Гэта роля – яе першая спроба акцёрскага майстэрства. Артысты стараліся, каб усім спадабалася і каб ніхто з гледачоў не сумаваў. Як лічыць дырэктар мясцовай установы культуры Анатоль Перавознікаў, атмасфера свята была самая што ні на ёсць цёплая і сардэчная. Анатоль Уладзіміравіч выказвае кожнаму з удзельнікаў падзяку за творчую дапамогу, а рэжысёру мерапрыемства Наталлі Сувалавай асабліва, бо і для яго “Яблычны спас” аказаўся дэбютам у працоўнай дзейнасці на новай пасадзе.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика