ЖНІЎНЯ ГАРАЧАЯ ПАРА

Як і для хлебаробаў, для педагогаў Чачэршчыны жнівень – вельмі адказная пара.
На мінулым тыдні, калі члены раённай камісіі па прыёмцы ўстаноў адукацыі да навучальнага года пад’язджалі да Палескай школы, зусім недалёка чуліся гукі працуючых камбайнаў. Калектыў педагогаў не толькі гэтай школы ў той дзень чакаў візіту членаў камісіі.
У самым пачатку падвядзення вынікаў працы за лета кіраўнікі ўстаноў адукацыі расказвалі, што зрабілі ў школах і дзіцячых садках, амаль усе з гордасцю заявілі пра рамонты класаў, спартыўных залаў, добраўпарадкаванне прышкольных тэрыторый, пра дапамогу ў гэтай важнай справе бацькоў і спонсараў. Да слова, усім, каму не абыякавы стан устаноў адукацыі і хто не пашкадаваў уласных сродкаў, педагогі выказалі вялікую ўдзячнасць. Зразумела, сённяшняе паляпшэнне матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстаноў адукацыі – добрыя спецыялісты вытворчасці заўтра. Хто разумее гэту аксіому, той можа разлічваць на тое, што асобныя кадры з ахвотай вернуцца працаваць на прадпрыемствы Чачэршчыны.
Калі дакладна казаць пра ўстановы адукацыі: Роўкавіцкую, Бабіцкую, Нісімкавіцкую, Палескую і Сідаравіцкую, то да некаторых пытанняў умовы і падыход розныя, аднак, як заўважылі члены камісіі, аб’ядноўвае іх тое, што ўсе як адзін рухаюцца ў правільным напрамку. Лепшая ўстанова гэтага года вызначыцца крыху пазней, па выніках праверкі ўсіх школ і дзіцячых садкоў.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика