ДОБРАЯ АДЗНАКА

У раёне пачалася планавая прыёмка школ і дзіцячых садкоў да новага навучальнага года. На гэтым тыдні стартавала ў плане гатоўнасці Отарская ўстанова адукацыі. Членамі прыёмнай камісіі, якую ўзначальваў намеснік старшыні райвыканкама Пётр Несцяровіч, быў адзначаны значны ўклад настаўнікаў і шэфаў, якія не абыякава аднесліся да навядзення парадку як на прылягаючай да школы тэрыторыі, так і па добраўпарадкаванню ўнутры памяшкання. Светлыя класы, пафарбаваная падлога, прывабны інтэр’ер. Безумоўна, дзецям тут будзе ўтульна і камфортна. Добрай адзнакі заслугоўвае і дзіцячы сацыяльны прытулак. Працоўны калектыў і адміністрацыя імкнуцца стварыць для маленькіх выхаванцаў амаль хатнія ўмовы, каб дзецям было прыемна жыць пад дахам агульнага часовага прытулка.
Сапраўдным маленькім царствам для дашкалят вёскі Батвінава з’яўляецца іх дзіцячы садок. Куды ні кінуць погляд – усюды чысціня, каларыт, выдумка і творчая фантазія. Актыўна прымаюць удзел у стварэнні прэстыжа дашкольнай установы і самі бацькі, дапамагаючы не толькі фінансава. Сіламі дарослых на прылягаючай тэрыторыі ўстанаўліваюцца малыя архітэктурныя формы. Таму знешні выгляд садка яшчэ больш прыязны. Многае зроблена і ў Батвінаўскай школе, дзе ўжо ад парога відаць – тут папрацавала добрая гаспадарская рука. Адчувальную дапамогу аказвае мясцовая гаспадарка, прыватныя прадпрымальнікі Сяргей Кудрачоў і Уладзімір Кананкоў. Амаль не паступіла заўваг і да адмі-ністрацыі УА “Залеская школа дзіцячы садок”. Як паказала праверка, падшліфаваўшы асобныя дробныя недахопы, работу школ можна пачынаць хоць сёння. Стараннасць настаўнікаў відавочная.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика