ЧАЧАРАН ВІТАЛІ РАСІЯНЕ

На днях народны калектыў народнай песні і музыкі “Чачэрскі гармонік” вярнуўся з творчай паездкі ў вясковае пасяленне Цераеўскае Валакаламскага раёна Маскоўскай вобласці. Мастацкі кіраўнік гурта Любоў Галубіцкая расказала, што артыстам Чачэршчыны быў арганізаваны цёплы і сардэчны прыём. У рытме эстрадных мелодый жывы гук беларускай народнай песні значна выдзяляўся сваім каларытам і аўтэнтычнасцю. Чачаране сустрэліся там з мясцовым паэтам-кампазітарам Сяргеем Сітнавым, які не так даўно пабываў у Чачэрску з канцэртнай праграмай. Некалі Сяргей Аляксеевіч працаваў дырэктарам Дома культуры г.Яраполец, дзе знаходзіцца сядзіба графа Чарнышова. Зараз ён займаецца навядзеннем сяброўскіх мастоў, праводзіць работу сярод моладзі і ў сферы культуры. У падарунак аб сустрэчы паэт і выканаўца падараваў калектыву дыск з запісам аўтарскіх твораў. Вельмі запамінальнымі для чачаран сталі экскурсіі ў Іосіфа-Волацкі манастыр, пабудаваны ў другой палове ХV стагоддзя, Валакаламскі крэмль і краязнаўчы музей.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика