Работнікі лясной гаспадаркі і моладзь Чачэршчыны ўпарадкавалі месца гібелі піянера-героя Грышы Падабедава

Месца гібелі піянера-героя з Сябровіч Грышы Падабедава – гэта помнік воінскай славы крывавых саракавых. У 1943 годзе тут, на ўскрайку лесу каля крыніцы за вёскай Рудня Барталамееўская, абарвалося жыццё нашага славутага земляка.

Падлетак не здаўся ворагу: захоплены атрадам карацеляў апошнюю кулю пакінуў для сябе. Героя спачатку пахавалі на мясцовых могілках, потым перанеслі на Замкавую гару ў Чачэрск. А там, дзе перастала біцца сэрца героя і яго баявога таварыша партызана Мікалая Барысенкі, каля жывога вытоку быў усталяваны памятны знак.

Вучні і настаўнікі Сідаравіцкай школы штогод наводзяць тут парадак, фарбуюць агароджу і ўбіраюць лісце. Гэтай вясной даніну памяці юнаму партызану аддалі работнікі лясной гаспадаркі. Адгукнуўшыся на прапанову рэдакцыі і па ўласнаму закліку сэрца, яны ўсталявалі новую памятную шыльду, выклалі з драўляных кругляшоў сцяжынку да крыніцы, пасадзілі алею маладых ліпаў. Да дабрачыннай дзеі далучыўся райкам БРСМ, якія з патрыятызмам дапамагалі лесаводам.

Валянціна ПРАНКЕВІЧ

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика