Калі ёсць зацікаўленасць, будзе і вынік: як Дзмітрый Пісарэнка і Сяргей Сільчанка сталі лепшымі ў гаспадарцы

Кіраўніцтва ААТ «Звязда» ў прыклад іншым ставіць плён жывёлаводаў Дзмітрыя Пісарэнкі і Сяргея Сільчанкі. Мужчыны закасаўшы рукавы кормяць статак і працуюць над прывагамі БРЖ.

У Сяргея і яго напарніка Васіля Сільчанкі, што даглядаюць групу бычкоў звыш 200 галоў, сярэднесутачны прырост у вазе адной умоўнай адзінкі складае 613 грамаў, вал за мінулы месяц – 4 137 кілаграмаў. Тэмпы павышаюцца, азарт разгараецца, жаданне атрымоўваць неблагі заробак падштурхоўвае і не дазваляе стаяць на месцы.

Дырэктар «Звязды» Галіна Трыбунах адчувае павагу да лепшага працаўніка фермы Дзмітрыя Пісарэнкі, і для стымулу лішні раз пахваліць і падбадзёрыць даглядчыка, адзначыць старанні добрым словам. Група яго рагатых выхаванцаў каля 130 галоў.

Яшчэ нядаўна лічбы не радавалі, аднак, калі ёсць зацікаўленасць, будзе і вынік. Дзмітрый Іванавіч са сваім памочнікам Уладзімірам Пісарэнкам гэта ведаюць і ідуць наперад. Яны дасягнулі сярэднесутачнай прывагі жывёлы 490 грамаў, валавая планка па прыросце мяснога пагалоўя паднялася да 1 924 кг. Спыняцца на дасягнутым Дзмітрый Пісарэнка не збіраецца. Галоўнае каб хапіла сіл і было што пакласці на кармавы стол.

Валянціна ПРАНКЕВІЧ
Фото аўтара.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика