Памочнік ляснічага Бабіцкага лясніцтва Іван Покусаў: «Насенне бярозы ў гэтым годзе бралі з уласнай цяпліцы»

Памочнік ляснічага Іван Покусаў у Бабіцкім лясніцтве працуе ўжо больш за 20 гадоў. У маладосці Іван Іванавіч, як і некаторыя яго аднагодкі, шукаў хлеба далёка за межамі раёна. Працаваў вадзіцелем цяжкагрузнай тэхнікі ў Цюменскай вобласці, але паклікалі дадому карані, і праз пэўны час ён вярнуўся ў родны край.

Тут і работа знайшлася па душы – майстар лесу былога Пакацкога лясніцтва. Адвучыўшыся завочна ў Полацкім лясным тэхнікуме, звязаў свой лёс з прафесіяй лесавода.

Зараз займаецца аховай і аднаўленнем лясных угоддзяў. На павестцы бабіцкага калектыву пасадка хваёвых. Дзённая норма на чалавека – 950 сеянцаў. Кволыя сосны і елачкі прыкопваюць у зямлю на ўчастках, вызваленых у час санітарных рубак. На адной такой плошчы можа размясціцца да шасці з паловай тысяч маладых дрэўцаў. Дапамагаюць у аднаўленні лесу педагогі Бабіцкай школы і работнікі сельскага клуба, таксама жадаючыя папоўніць сямейны бюджэт вяскоўцы.

Перш, чым карані апусцяць у глебу, назапашваецца пасяўны матэрыял. У большасці ён дастаўляецца з пітомнікаў вобласці, часткова вырошчваецца на месцы. У гэтым годзе бабіцкія лесаводы з уласнай новай цяпліцы бралі насенне бярозы, якая прабілася да сонца ў корабах на трох сотках зямлі. Цяпер у лясніцтва ёсць магчымасць запасацца сваім насеннем не толькі іглічных, але і ліставых дрэў. Перасадку сеянцаў з парніка запланавана правесці гэтай восенню. А пакуль што наперадзе Тыдзень лесу.

Валянціна ПРАНКЕВІЧ
Фота аўтара.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика