У Чачэрск прыедуць артысты Белдзяржфілармоніі

Традыцыйна штогод пры падтрымцы Дэпартамента па ліквідацыі наступстваў катастрофы на ЧАЭС Міністэрства па надзвычайных сітуацыях і Беларускага фонду міра рэалізуецца праект «Чарнобыльскі шлях – дарога жыцця».

Міжнародная сацыяльна-творчая праграма даехала і да Чачэрскага раёна. Заўтра ў раённым Доме культуры адбудзецца канцэрт з удзелам вядомых айчынных спевакоў і музыкантаў, артыстаў Белдзяржфілармоніі, маладых выканаўцаў.

Арганізатары запрашаюць на 23-ю сустрэчу з дараваннямі краіны! Аматараў народнай і эстраднай песні, прыхільнікаў роднага слова і прыгожага голасу чакаюць у 17.30 у РДК.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика