У Нісімкавіцкай бальніцы сястрынскага дагляду прайшла дабрачынная акцыя «Падары кнігу»

Ініцыятарамі добрай справы выступілі настаяцель храма Прэабражэння Гасподня айцец Георгій і прыхаджане. Старым людзям ахвяравалі праваслаўную і мастацкую літаратуру, сродкі гігіены, бабуль і дзядуль пачаставалі гароднінай і салодкім.

Цікавіліся здароўем, усміхнуліся адзінокім і нямоглым, і проста пагаварылі. Айцец Георгій падтрымаў духоўнымі навучаннямі, а ўдзельнікі царкоўнага гуртка «Міласэрнае сэрца» прадставілі невялікую канцэртную праграму.

В.БАГДАНОВІЧ.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика