ПАДАРУНАК ДЭПУТАТА

Дэпутат Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў па Чачэрскай выбарчай акрузе №60 Анатоль Фейгін на днях наведаў цэнтральную раённую бібліятэку з высокай місіяй – падарыў установе культуры першую кнігу 25-томнага выдання сачыненняў беларускага класіка Уладзіміра Караткевіча. У Год кнігі дэпутаты абласнога Савета дэпутатаў аднагалосна падтрымалі ініцыятыву старшыні М.Бондар і праводзяць гэту дабрачынную акцыю ў сваіх акругах.
Новыя выданні для бібліятэк – добры сродак папаўнення кніжнага фонду, і прыемна, што без пэўнай увагі ў гэты год не засталіся ўстановы культуры раённага ўзроўню.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика