ПАДТРЫМКУ – КАЛЕКТЫВУ ЗЕМЛЯКА

У нязелю на тэлеканале АНТ у праграме “Песні маёй краіны” (18.25) адбудзецца прэзентацыя талентаў Брэсцкай вобласці. У мерапрыемстве прымае ўдзел калектыў супрацоўнікаў раённага аддзела ўнутраных спраў Кобрынскага райвыканкама “Кобрынскія музыкі”, мастацкім кіраўніком якога з’яўляецца наш зямляк, ураджэнец вёскі Крутое, былы дырэктар раённага Дома культуры Віктар Іванавіч Селядцоў. Музычныя нумары ў выкананні людзей у пагонах знайшлі шмат прыхільнікаў нават у розных краінах свету. Выступленні ў Маскве, Варшаве, Смаленску пашырылі кола аматараў іх таленту. Калектыву прысвоена званне «Народны». Мы таксама маем магчымасць не толькі пазнаёміцца з іх творчасцю, але і падтрымаць міліцыянераў падчас народнага галасавання. Для гэтага неабходна патэлефанаваць па ўказанаму на тэлеэкране нумару. Аддайце свой голас за тых, хто стаіць на ахове правапарадку і знаходзіць час праявіць свае здольнасці.
Вольга ПЯКАРСКАЯ.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика