В контакте

У чацвер прадстаўнікі інфармацыйна-прапагандысцкай групы пад кіраўніцтвам першага намесніка старшыні райвыканкама А.Я. Буслава сустрэліся з калектывам КЖУП «Чачэрскае». У сучаснай эканоміцы ўсё нарастаючую ролю ў фінансавай сістэме краіны, фарміраванні рыначных працэсаў, дзяржаўным рэгуляванні грашова-крэдытнай сістэмы займаюць зберажэнні насельніцтва, якія выконваюць таксама вельмі важныя функцыі ў пашырэнні ўзнаўлення і сацыяльна-грамадскіх адносінах. Аб захаванні і павелічэнні грашовых зберажэнняў насельніцтва, як найважнейшай задачы банкаўскай сістэмы рэспублікі, прысутным расказала дырэктар ЦБП 327 філіяла 300 АЗБ «Беларусбанк» Г.П. Шаўцова. Галіна Пракопаўна яшчэ раз звярнула ўвагу на існуючыя віды ўкладаў і крэдытаў. Ва ўмовах, калі ў раёне практычна не будуецца дзяржаўнае жыллё, актуальнай апынулася інфармацыя па выдачы льготных крэдытаў на яго будаўніцтва і набыццё . Сёння такой паслугай скарысталіся некалькі дзясяткаў сем’яў, якія знаходзіліся на уліку патрабуючых паляпшэння жыллёвых умоў.
Да прадстаўнікоў іншых службаў жыццязабеспячэння раёна пытанняў ад камунальнікаў не паступіла.
Ул. інф.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика