“Вясёлыя старты”

Іспыты на хуткасць, кемлівасць і спрытнасць трымалі ў мінулы раз удзельнікі раённай спартакіяды “Вясёлыя старты”.
Спаборніцтва праводзілася на базе Отарскага сельсавета, і пахварэць за сваіх прыйшлі не толькі члены працоўных калектываў, але і вясковае насельніцтва. За званне самых-самых змагаліся каманды “Убойная сіла” ААТ “Отар”, “Гарачыя сэрцы” Отарскага сельсавета і “Сакрэт” мясцовай установы адукацыі. З першых жа хвілін гульні лідэрства займелі педагогі. Яны ў выніку і сталі пераможцамі, заняўшы 1 месца з вялікім адрывам ад сапернікаў. Аднолькавую колькасць балаў набралі дзве астатнія каманды, але дадатковы конкурс капітанаў вызначыў лепшага – на другую прыступку п’едэстала падняліся работнікі сельгаспрадпрыемства. “Гарачыя сэрцы” сталі трэцімі, але гэта не засмуціла аматараў здаровага ладу жыцця, бо галоўнае – добры настрой, згуртаванасць і спартыўны азарт. Усе ўдзельнікі атрымалі па торту, што былі набыты спонсарам гэтага турніру раённай спартландыі, – дырэктарам ААТ “Отар” Таццянай Струк.
Як адзначыў намеснік старшыні райвыканкама Пётр Несцяровіч, мерапрыемства прайшло цікава, насычана, а адметнасцю яго сталі новыя конкурсы. Асабліва ўсім спадабалася спаборніцтва з паветранымі шарамі. На высокім узроўні правялі агучванне спартыўнага свята вядучыя Таццяна Тульжэнка і Вадзім Плыткевіч. Наступная сустрэча дужых і хуткіх адбудзецца на тэрыторыі Ленінскага сельсавета.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика